Ельскі раён

Ельскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Ельск
Дата ўтварэння 5 лютага 1931
Кіраўнік Уладзімір Іванавіч Бурмістраў[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 82,08 %, руская 16,15 %
Размаўляюць дома: беларуская 52,84 %, руская 44,48 %[2]
Насельніцтва (2009)
17 839 чал.[2] (15-е месца)
Шчыльнасць 13,06 чал./км² (13-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 92,69 %,
рускія — 3,63 %,
украінцы — 2,86 %,
іншыя — 0,82 %[2]
Плошча 1 365,68[3]
(18-е месца)
Ельскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ельскі раён — раён у складзе Гомельскай вобласці. Размешчаны ў межах Мазырскага Палесся. На поўдні раёна праходзіць мяжа Рэспублікі Беларусь з Украінай, працягласць мяжы складае 85 км; на поўначы мяжуе з Мазырскім раёнам, працягласць мяжы складае 65 км; на захадзе — з Лельчыцкім, працягласць мяжы 36 км і на ўсходзе — з Нараўлянскім, працягласць мяжы 40 км.

Геаграфія[edit | edit source]

57,3 % плошчы раёна складаюць лясы, 42 182 тысяч га — сельгасугоддзі, 22 277 тысяч га — ралля, 18 735 тысяч га — лугавыя (сенажаці і пашы). Каля 70 % лясоў складаюць хваёвыя пароды, астатнія — бяроза, вольха, дуб і іншыя лісцевыя пароды.

Тэрыторыя на паўднёва-заходнім напрамку складае 43 км, на паўночна-ўсходнім — 40 км. 75 % тэрыторыі раёна знаходзіцца над узроўнем мора на вышыні 130—140 м, найвышэйшы пункт знаходзіцца ва ўрочышчы Ямнае — 177,8 м, найніжэйшы — на мяжы з Нараўлянскім раёнам — 122 м.

Карысныя выкапні: нафта (невысокай якасці), вугаль, торф, пясок, мінеральныя воды.

Адносіцца да Жыткавіцка-Мазырскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя тэмпература студзеня — 6,1 , ліпеня 18,6 °С. Абсалютны мінімум — 38 °C, максімум 38 °C. Ападкаў выпадае за год 590—610 мм. Сярэдняя гадавая хуткасць ветру 3,5 м/сек.

Рэкі належаць да Прыпяцкага гідралагічнага раёна. Найбольшыя: Славечна (37 км) з прытокамі Чэрцень (28 км), Батыўля (34км), Ясянец (23 км), Жалонь (36 км), Мытва (8,6 км). На тэрыторыі раёна вадасховішчы Княжабор’еўскае, Загацце, Бабруйкаўскае[4].

Гісторыя[edit | edit source]

Ельскі раён у 1940 годзе

Утвораны 17 ліпеня 1924 года як Каралінскі раён у складзе Мазырскай акругі БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска (з 15 ліпеня 1935 года — мястэчка, з 27 верасня 1938 года — гарадскі пасёлак, з 5 ліпеня 1971 года — горад) Ельск. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Анзельмаўскі, Багуціцкі, Ельскі, Засінцаўскі, Кармянскі, Качышчаўскі, Кузьміцкі, Рамязоўскі, Санюкоўскі, Скародненскі, Старавысокаўскі. 24 верасня 1926 года Анзельмаўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыяльны нямецкі сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Бокаўскі (Вялікабокаўскі), Махнавіцкі, Мялешкавіцкі сельсаветы скасаванага Слабадскога раёна. У 1929 годзе Анзельмаўскі нацыянальны сельсавет перайменаваны ў Роза-Люксембургскі нацыянальны нямецкі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года Каралінскі раён БССР. 5 лютага 1931 года раён перайменаваны ў Ельскі. 1 красавіка 1931 года Бокаўскі (Вялікабокаўскі) сельсавет перайменаваны ў Каменкаўскі (Каменскі), які 5 красавіка 1935 года перададзены Мазырскаму раёну. З 21 чэрвеня 1935 года Ельскі раён Мазырскай акругі. У 1937 годзе Роза-Люксембургскі нацыянальны нямецкі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года скасаваны Ельскі сельсавет. 3 ліпеня 1939 года Мялешкавіцкі сельсавет перададзены Мазырскаму раёну. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Кузьміцкі сельсавет, Санюкоўскі сельсавет перайменаваны ў Ельскі[5]. 17 снежня 1959 года Кармянскі сельсавет перайменаваны ў Валаўскі. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Нароўля, Барбароўскі, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзёрнавіцкі, Завайцянскі, Кіраўскі, Красноўскі сельсаветы скасаванага Нараўлянскага раёна, у склад Мазырскага раёна перададзены Махнавіцкі сельсавет. 19 верасня 1963 года Барбароўскі сельсавет перададзены ў склад Мазырскага раёна. 6 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Нароўля, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзёрнавіцкі, Завайцянскі, Кіраўскі, Красноўскі сельсаветы перададзены адноўленаму Нараўлянскаму раёну. У 1969 годзе Роза-Люксембургскі сельсавет перайменаваны ў Славечанскі. 5 ліпеня 1971 года гарадскі пасёлак Ельск набыў статус горада раённага падпарадкавання. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ельскага раёна горад Ельск, 9 сельсаветаў, 81 населены пункт[6]. 25 лютага 1977 года Славечанскі сельсавет перайменаваны ў Роза-Люксембургскі, Ельскі — у Млыноцкі. 28 снежня 2005 года Качышчаўскі сельсавет перайменаваны ў Качышчанскі[7], 26 верасня 2006 года — Розалюксембургскі ў Дабрынскі[8]. 1 снежня 2009 года скасаваны Багуціцкі сельсавет[9], 27 снежня 2022 года — Млыноцкі сельсавет[10].

Насельніцтва[edit | edit source]

  • 1971 год — 27 900
  • 1999 год — 21 500
  • 2006 год — 18 700
  • 2008 год — 18 400
  • 2009 год — 17 839[11] (перапіс)

Вядомыя асобы[edit | edit source]

Зноскі

  1. http://yelsk.gomel-region.by/ru/committee/
  2. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 33, 46, 56. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  5. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 83. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 декабря 2005 г. № 210 О переименовании сельсоветов Гомельской области
  8. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  9. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 280 Об изменении административно-территориального устройства Ельского района Гомельской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2021. Праверана 16 кастрычніка 2020.
  10. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 422 Об изменении административно-территориального устройства Ельского района Гомельской области
  11. Перепись населения — 2009. Гомельская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[edit | edit source]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.